Skip to main content

Патрыярхату

Ганна Комар – беларуская паэтка, пісьменніца і перакладчыца. Навучаецца ў аспірантуры Універсітэта Брайтана, даследуючы, як паэзія можа дапамагчы беларускам распавесці пра досвед гендарнага гвалту і патрыярхату.

Credits Ганна Комар December 23 2024

Вызваліць нашыя валасы ад вашай хваткі —
дзяржаўная здрада.

Вызваліць нашыя запясці ад вашай хваткі —
дзяржаўная здрада.

Вызваліць нашыя шыі ад вашай хваткі —
дзяржаўная здрада.

Вызваліць галасы —
смяротны вырак.

Мы не будзем біць у барабаны
і ў рондалі, не.

Справядлівасць прыходзіць ціха,
як смерць у сне.

Ніхто не будзе шчаслівы,
пакуль мы не вырвемся
з вашае хваткі,
не выпусцім вас з вашай уласнай пасткі.

Like what you read?

Take action for freedom of expression and donate to PEN/Opp. Our work depends upon funding and donors. Every contribution, big or small, is valuable for us.

Donate on Patreon
More ways to get involved

Search