Skip to main content
Writers in Prison
1 min read

Верш з-за кратаў

У лістападзе 2020 года Кацярына Андрэева асвятляла дэманстрацыю, прысвечаную памяці мастака Рамана Бандарэнкі, які памёр пасля збіцця за ўдзел у пратэстах. Тысячы людзей былі затрыманыя, у тым ліку і Кацярына. Верш, апублікаваны ў PEN/Opp, быў напісаны за кратамі.

Credits Кацярына Андрэева November 14 2024

Над белым полем –
Зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Нявымоўна ззяе

На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс.
Я ёй малюся, яе
Баюся
Яе спрабую
Не заўважаць.

А прыйдзе час –
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Пакуль блукаю
Глухою сцежкай
Дзе звер пакінуў
Свае сляды
Ужо не страшна,
Ужо не смешна
Ужо ніякай

Няма бяды
У тым што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў –
Хрусцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе на прадвесні
У вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.

Like what you read?

Take action for freedom of expression and donate to PEN/Opp. Our work depends upon funding and donors. Every contribution, big or small, is valuable for us.

Donate on Patreon
More ways to get involved

Search