
Зекамерон
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе паэт, пісьменнік і юрыст Максім Знак быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў зняволення. У турме ён напісаў кнігу «Зэкамерон», якая вырвалася на волю — сто гісторый пра турэмнае жыццё, якія адлюстроўваюць супраціў, спагаду і стойкасць ў складаных абставінах.
12. Гэта мы
Па распарадку дня ў хаце належала прыбірацца раніцай і ўвечары, але ўсюды, апроч карцара, хапала аднаго разу.
«Кэшары на нары!» — і наперад да праверкі. Шчоткай і шуфлікам, губкай і анучай. Цягні жылы.
Але навошта прыбірацца кожны дзень у прасто- ры, дзе вольны толькі невялікі кавалачак падлогі і дзе кожны вельмі ўважліва сочыць за тым, каб не пакідаць сваё асабістае смецце? Нават адзін валасок можа стаць падставай для буйной сваркі, таму ў прыстойных хатах няўхлюд няма. А прыборкі па- сапраўднаму, кожны дзень — ёсць.
Рухі шчоткі (з венікам не ўсім шанцуе: рэдкасць) — кароткія і артыстычныя. Шчотка пастуквае па падлозе пры кожным удары: каб пыл стрэсваўся. Крыху падобна да чачоткі. Анучу даводзіцца мыць некалькі разоў — да часу, пакуль яна не перастане пэцкаць ваду.
Сёння было ягонае дзяжурства, і з гэтай нагоды ён прэзентаваў набытыя на апошняй атаварцы інструменты: «савок» (так і напісана па-руску), ануча для падлогі. Сродак для сантэхнікі, пральны парашок (дадаць шчопаць, мыючы падлогу, для свежасці) і губкі. Усё гэта багацце тут удалося купіць — рэдкая ўдача!
Праз дзесяць хвілін пасля пачатку ўборкі ён са здзіўленнем глядзеў на маленькую чорную граду смецця. Новы шуфлік давялося напаўняць двойчы. А ўчора была дакладна такая ж куча. Страціўшы надзею зразумець, хто цягае смецце ў камеру, ён вырашыў спытаць:
— Прыбіралі ж! Адкуль гэта ўсё?
— Ды ты паглядзі: пыл з коўдраў, з ваты, дроб- ныя кавалкі тынкоўкі з муроў, пабелка зверху. Гэта мы. Гэта мы пакрысе руйнуем турму.
25. Гуманітарка
У талковых хатах абавязкова быў запас усяго чаго заўгодна для тых, у каго нічога няма. Часцей за ўсё такімі прыходзілі дробныя «дзвесцeпятыя» — тыя, хто скраў нейкую лухту, незразумела навошта. У такіх з адзення было толькі тое, што на іх, а з рэ- чаў — у найлепшым выпадку пачак цыгарэт, які даў нехта спагадлівы па дарозе. А іх жа таксама трэба было мыць, галіць і апранаць па сезоне. Для гэтага рэчы з рэзерву і выдаваліся. Проста так. Старыя ча- равікі з дубовай скуры, парваныя штаны, швэдры без рукавоў, якія пайшлі на патрэбныя справы, — усё клапатліва збіралася і захоўвалася.
Дзяцюк, якога завялі ў хату, відавочна не прэтэн- даваў ні на што з наяўных абноскаў. Адразу было відаць, што тут ён нядаўна — гэта чыталася ў міту- слівых вачах. Але пры гэтым ён цягнуў з сабой два новенькія кэшары. Яўна грэецца і ў шмотках неда- хопу не адчувае, як і ў харчах. І ўсё ж гэта быў новы чалавек, а ў хаце былі традыцыі, таму яму сказалі:
— Аркуш з асадкай ёсць? Сядай, пішы заяву, каб далі гуманітарку! Пішы давай!
— Ды мне нічога не трэба!
— Пра людзей падумай! Трэба — хай даюць!
— Ды, можа, калі што трэба, папрашу, каб перадалі?
— Сядай, пішы. «У сувязі з бракам сродкаў...»
— Вось узор, спісвай.
Заява на гуманітарку была напісаная і ўвечары адляцела ў кармушку.
Пацягнулася чаканне.
— А калі прынясуць? Заўтра?
усе толькі па- смяяліся. З 6 раніцы да 10 вечара праляталі і цягнулі- ся дні. Людзі ўваходзілі і выходзілі, а ён паабвыкся і знасіўся, але ўсё чакаў гуманітарку. Справа прынцы- пу. Дзесьці памяталася: яму павінны, але пакуль не далі. І вось аднойчы праз кармушку пачалі выдаваць па пяць брытваў, паўкавалка мыла і адкручаны міні- рулон туалеткі. Прыйшла! Ён распісаўся ў ведамасці за сябе і за тых трох хлопцаў, якія не дачакаліся, з’ехалі на лагер. Пацікавіўся ў супрацоўніка, на колькі часу гэтыя станкі і ўсё астатняе. І пачуў:
— Да канца тэрміну.
36. Кніжка
Раніца была імглістай. Зрэшты, як заўсёды. З два- наццаці чалавек у хацеадзінаццаць палілі і прысту- палі да гэтага адразу пасля пад’ёму, парамі. Да таго часу як заканчвала шостая пара, першая ўжо зноў была гатовая пускаць дым. І дым клубіўся, завісаю- чы над столлю, чакаў, пакуль пабудуюць венты- ляцыю. Палілі і вечарахмі, але вечарамі не сурова і моўчкі, а слухаючы і расказваючы гісторыі: пра тое, як трапілі і за што, як раней сядзелі і з кім, і ўсё такое. Дванаццаты звычайна маўчаў, але аднойчы сказаў «А ведаеце, ёсць такі пісьменнік Рэй Брэдберы? Ён яшчэ напісаў кніжку «451 па Фарэнгейце». Хтосьці замыкаў: «Ведаем», — ці нават: «Чыталі».
— Дык вось, там палілі кніжкі, усё палілі. А каб кніжкі захаваліся, людзі вучылі іх на памяць і раска- звалі адно аднаму. Давайце і мы так.
— Ты ведаеш якую-небудзь кніжку на памяць?
— Не зусім. Але я раней у іншай хаце быў, а там адзін кніжку замовіў, і я таксама, а потым усe пера- сталі паліць.
— Ален Кар? «Лёгкі спосаб кінуць паліць?»
— Ды не, быццам нейкая іншая. Я дакладна не памятаю вокладку, я кніжку чытаў. Ну і хлопцы кож- ны дзень расказвалі. Хочаце, я вам раскажу?
— Ну, давай. Траві.
Улічваючы, што хтосьці чытаў Кара, яму давя- лося на хаду напісаць новую кнігу, яшчэ лепшую, трохі адаптаваўшы старую. У адрозненне ад Кара, ён мог не саромецца ў выразах і не баяцца расказваць пра прыдуманыя смелыя навуковыя даследаванні і пра лёсы выдуманых людзей.
Ён запатрабаваў, каб ніхто не кідаў паліць, па- куль ён не скончыць аповеду, а потым раздзіраў іх і раздзіраў многія дні і гадзіны адной думкай. Курэн- не не шкодная звычка, а наркатычная залежнасць, якая не прыносіць абсалютна ніякіх выгод. Адна думка была ў тысячы абліччаў. Калі хтосьці спрачаў- ся, ён бязлітасна тлумачыў яшчэ сто разоў. Калі ён нарэшце абвясціў, што заўтра скончыць аповед і можна кідаць, усе былі шчаслівыя.