НЯДЗЕЛЯ
Купi мне самую казачную кнiгу.
Купi мне дождж.
Купi мне човен,
Купi маленькую малпу,
Купi гушкалкi I гэтую крычалку, у якую крычыць Дзядзька мiлiцыянер...
Я купiў марожанае —
I гэтага ёй хапiла.
***
Я спытаўся ўчора ў Бога,
Цi не снiць мяне Гасподзь?
Ды з нябёс — нiхто нiчога.
Хоць бы слоўца. Знак бы хоць.
Сёння ж з ранiцы на ўсходзе надпiс з белых блiскавiц:
«Ты не снiшся мне, Валодзя. Бог не спiць».
КОСЦЬ
А што твой лёс?
Змаганне з Богам?
Сабаку кiнутая косць?
Недасягальнасць перамогi —
Усё, што ў гэтым лёсе ёсць.