Hoppa till huvudinnehåll
Språk och översättning
1 min läsning

Poetisk dialog: Hanna Sjakel och Jonas Gren

Ганна Шакель – беларуская паэтка, перакладчыца і рэдактарка, аўтарка кнігі “Цела мігдалу”, адзначанай прэміяй Наталлі Арсенневай, адна з рэдактарак часопіса “Таўбін”, жыве ў Познані.

Пераклад зроблены паэткай Юнас Грэн у паэтычным дыялогу з Ганна Шакель на майстар-класе ў Мальмё вясной 2026 года.

Credits Тэкст: Ганна Шакель пераклад: Юнас Грэн 29 juni 2026

'

Са зборніка “Цела мігдалу” (2023)


увяжу табе ў шапку
свае валасы,
і яны пасівеюць
на тваёй галаве


пакутнікі
вы покутнікі
вы чырванакутнікі
ў нашай белай хаце


эмігрантам

каленка сонца вытыркаецца з дзірак аблокаў
зімовы дзень мне па сярэдзіну лыткі

я плятуся
калоцячыся
дадому
як падлетак

ці то холадна
ці то страшна


я нацягваю чаравікі
мой цень – хадулі

цень зрывае з дрэваў грушы
гладзіць падарожных па прыгожых патыліцах
паверхамі слізгае
на секунду скрадае святло з чыіхсьці спалень
наш хуліганскі хаўрус хаваючы

круціцца стрэлкай цень
стрымліваючы сузалежнасць
бегу майго і часу

дома
мы з ценем ходзім босыя
трымаючыся
за ногі


паэзія – котка:
ліжа ранкі
шурпата


арэх мігдалу
давай разам слухаць знутры
рэха мірганняў
так да цябе падобных вачэй
як родных дзяцей іх вучы
паслясмак бачыць
замест рудых зморшчын
і звілін закарэлых

Like what you read?

Take action for freedom of expression and donate to PEN/Opp. Our work depends upon funding and donors. Every contribution, big or small, is valuable for us.

Ge en gåva på Patreon
Fler sätt att engagera sig

Sök