Hoppa till huvudinnehåll
Belarus
1 min läsning

Неабароненыя

Credits Вершы Ганна Комар Фатаграфіі да вершаў Ксенія Свірід Фатаграфія Кацярына Шараг 16 december 2020

Заслаўская

h

дваццаць шэсць гадоў
барыкадамі выбудаваліся
паміж мной і табой
можаш цкаваць мяне сваімі псамі
я не баюся
ты сам – здыхліна
пожыў для груганоў


Стэла

h

за дымам
святлошумавых
гранат
не бачым,
куды нам бегчы
куды ні бяжы
мінулае насоўваецца
са шчытамі
на нашы сцягі


Няміга

h

калі вы кідаецеся на нас
дручкамі і вадамётамі,
што мне рабіць –
маліць вас спыніцца
альбо ўцякаць?

даволі! хопіць!


Пушкінская

h

вы засыпалі соллю
нашае “не забудзем!”
але гэта соль з нашых слёз
яна апячэ вам вочы
ад яе ў вас адсохнуць рукі
а мы ўсё адно не забудзем
нас мільёны
і ўсе мы прыносім кветкі


Рыга

h

мы разабралі на брусочкі
ваш тэрор
збудуем сабе новую дарогу
ты ганяеш
сваю машыну вайны
па калдобінах


Плошча Незалежнасці

h

вы скралі мой голас
аддайце мой голас!
я буду прыходзіць штодня,
пакуль не пачую яго зноў

ад рэха маіх крокаў
раструшчацца вашыя
бетонныя сцены
ад папроку ў маіх вачах
разаб’юцца шыбы
вашых пустых вокнаў

Like what you read?

Take action for freedom of expression and donate to PEN/Opp. Our work depends upon funding and donors. Every contribution, big or small, is valuable for us.

Ge en gåva på Patreon
Fler sätt att engagera sig

Sök